Бельчыцы — рэзідэнцыя полацкіх князёў y XII ст. Размяшчалася на левым беразе Дзвіны, пры ўпадзенні ў яе ракі Бяльчанкі, за 2 км ад полацкага дзядзінца. Цяпер y межах Полацка). Упершыню згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1159 годам. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, Бельчыцы былі ўмацаваны мураванай сцяной і вежамі, разбуранымі ў XVII ст. уніяцкім архіепіскапам Іасафатам Кунцэвічам. Часткай княжацкай рэзідэнцыі быў Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.
Літаратура
Катэгорыя:Полацкае княства Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Рэзідэнцыі кіраўнікоў Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі