Васкоўнік звычайны (Myrica gale), таксама мірт балотны, свечная ягада, верас духмяны, верас ягадны, верас воскавы, пахучка, васкоўнік, васкоўніца балотная, мірта http://www.teddybeer.ru/home/library/3-3-3-kim-oldbritish.htm  — расліна з сямейства васкоўнікавых (Myricaceae). Занесены ў спіс ахоўных відаў. Адзіны прадстаўнік сямейства ў Еўропе.

Назва

Лацінскай назве «Myrica» (Myríke) адпавядае грэчаская назва тамарыску.

Батанічнае апісанне

Куст вышынёй 1-1,5 м, галінасты, шарападобнай формы. Галіны цёмна-бурыя, густа пакрыты лісцем.

Карані доўгія, паўзучыя.

Лісце ад падоўжана-зваротнаяйкападобных да зваротнаяйкападобных, даўжынёй 2-6 см, шырынёй 0,8-1,5 см, з клінаватым аснаваннем, уверсе завостраныя або закругленыя, на кароткіх хвосціках, зверху цёмна-зялёнае, цьмянае, знізу бялейшае.

Расліна двухдомная. Шышкі з тычынкавымі кветкамі шматлікія, сядзячыя, цыліндрычныя, даўжынёй 0,7-1,6 см, светла-бурыя, сабраны на канцах галін. Песцікавыя шышачкі развіваюцца некалькі пазней тычынкавых, больш кароткія, даўжынёй 0,3-0,5 см падчас цвіцення і 0,6-1,5 см падчас плоданашэння, шчыльныя, авальналанцэтныя, вострыя. Песцікі ніткападобныя, пурпурныя.

Плады — зборныя касцянкі авальна-яйкападобныя, жаўтлявыя, слізістыя, каля 4 мм у дыяметры.

Куст густа пакрыты залозамі. Залозы выдзяляюць эфірныя алеі з α-піненам, ліманенам. Лісце з духмяным, горкім пахам.

Цвіце да распускання лісця ў Еўропе ў красавіку — маі, у Паўночнай Амерыцы ў сакавіку — красавіку. Плоданашэнне ў ліпені — верасні (Еўропа), чэрвені — верасні (Паўночная Амерыка).

Распаўсюджанне

Сустракаецца практычна на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Японіі, Карэі і ў Паўночнай Амерыцы (ад Аляскі і арктычных раёнаў Канады да ЗША). У Еўропе сустракаецца ўздоўж прыбярэжных раёнаў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Польшчы і Даніі, у Германіі па ніжняй даліне Рэйна, у Вестфальскай бухце (Мюнстэрланд, Сэна), усходнім Шлезвігу-Гальштэйну, Нідэрлаўзітцы, Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі.

На тэрыторыі Расіі расце на паўночным захадзе еўрапейскай часткі і на Далёкім УсходзеПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

Васкоўнік звычайны расце пераважна на балотах і вільготных лугах у рэгіёнах з атлантычным кліматам.

Культурнае ўжыванне

У Даніі, асабліва ў Ютландыі, дзе васкоўнік звычайны пакуль што дастаткова распаўсюджаны, парасткі расліны з'яўляюцца асноўным кампанентам пры вырабе васкоўнікавага шнапсу (Porsesnaps), упадабанага дзякуючы свайму мяккаму прысмаку.

Крыніцы

Літаратура

— С. 420.

Спасылкі Восковник болотный

Катэгорыя:Васкоўнікавыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе