Дабры́ца — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і Рагачоўскім раёне Гомельская вобласць Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Гідраграфія Даўжыня ракі 35 км, з іх 12 км у Кіраўскім раёнеОбщая характеристика речной сети Могёлевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Вадазбор плошчай 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца меліярацыйнай канавай за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне Кіраўскага раёна. Вусце прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі ХамічыЛіст карты N-35-108. Выданне 1981 года. Рагачоўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная, яе шырыня 0,3—1 км.
Шырыня ракі ў межань 3—7 м. Рэчышча было каналізавана ў 1964—1967 гады і 1970 одзе на ўсім працягу; у 2005 годзе праведзена паўторнае рэгуляванне (1 км на паўночны захад ад вёскі Талочкаў Рагачоўскага раёна да 1 км на паўночны ўсход ад яе ж), за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
У басейне ракі возера Святое.
На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 50 % гадавога сцёку.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Общая характеристика речной сети Могёлевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 км²) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 км²) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Друці Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна