«Heroes» () — песня шведскага выканаўца Монса Сельмерлёва, які прадстаўляў краіну на музычным конкурсе Еўрабачанне 2015. Сінгл з кампазіцыяй быў выпушчаны ў Швецыі 28 лютага 2015 года. 14 сакавіка 2015 года песня перамагла ў фінале Melodifestivalen 2015, у выніку чаго была адабрана для Еўрабачання 2015. 24 мая 2015 года песня стала пераможцам Еўрабачання 2015.

Песня «Heroes» была выканана ў чацвёртым паўфінале фестывалю, які адбыўся ў Эрэбру на сцэне Conventum Arena 28 лютага 2015 года. Песня заняла першае месца ў гэтым паўфінале і была адабрана ў фінальны этап. Падчас фіналу песня набрала найбольшую колькасць галасоў як ад міжнароднага журы, так і па выніках галасавання гледачоў.

Песня атрымала, у асноўным, пазітыўныя водгукі ад музычных выданняў. Кампазіцыю параўналі з працамі Дэвіда Гета і Avicii (у прыватнасці з «Lovers on the Sun» Гета), а таксама удалай сумессю Авічы і Coldplay.

Пазіцыі ў чартах Чарт (2015) Найвышэйшаяпазіцыя Швецыя (Sverigetopplistan)swedishcharts.com — Måns Zelmerlöw — Heroes. Singles Top 60. 1

Храналогія выпуска Краіна Дата Фармат Лэйбл Данія 28 лютага 2015 лічбавая дыстрыбуцыя Warner Music Фінляндыя Нарвегія Швецыя Warner Music SwedenВялікабрытанія Warner Music Італія 9 сакавіка 2015 Іншыя краіны 10 сакавіка 2015 Streaming

Катэгорыя:Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2015 Катэгорыя:Песні-пераможцы конкурсу Еўрабачанне Катэгорыя:Сінглы Warner Music Group Катэгорыя:Поп-песні