Уладзі́мір Мікала́евіч Рыжанкоў (нар. , — , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1995—1996).
Біяграфія У 1964 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1972 — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Пачаў працаваць у 1964 дарожным майстрам, служыў у шэрагах Савецкай Арміі, з 1972 года пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры застаўся ў ім жа працаваць выкладчыкам, сакратаром камітэта камсамола, затым загадчыкам метадычным кабінетам Белсаўпрофу.
У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Цэнтральнага Савета сельскага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай», а ў 1979 годзе — начальнікам упраўлення фізічнага выхавання Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.
З 1982 года на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык сектара фізкультуры і спорту аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ.
У 1990 годзе прызначаецца Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорту.
З 22 сакавіка 1991 года быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі БеларусьНацыянальны алімпійскі камітэт .
У лістападзе 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 1995 г. № 472 «Аб прызначэнні У. М. Рыжанкова Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь».
Раптоўна памёр 12 снежня 1996 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Спасылкі Старонка на сайце Прэс Дасье
Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР