Цар-дуб — дуб звычайны ў вёсцы Тадуліна Лепельскага раёна, узрост якога складае 250 гадоўІнфармацыя з ахоўнай таблічкі помніка, паводле іншых крыніц — 400 гадоўПомнікі гісторыі і архітэктуры Лепельскага раёна. Помнікі прыроды. Размешчаны за 15 км ад г. Лепеля. Зацвержаны ў якасці батанічнага помніка прыроды Дзяржаўным камітэтам Савета Міністраў БССР па ахове прыроды ад 27 снежня 1963 года № 221.

Тадулінскі цар-дуб дасягае ў вышыню 26 метраў, дыяметр ствала складае 1,56 метра, вышыня ад першага жывога сучка — 2 метры, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 26 метраў, з захаду на ўсход — 25 метраў. Багата пладаносіць.

Гл. таксама Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці

Літаратура Тадулінскі дуб-волат.

Спасылкі

Катэгорыя:Дубы Катэгорыя:Тадуліна (Лепельскі раён) Катэгорыя:Славутасці Лепельскага раёна Катэгорыя:Дрэвы-помнікі