Уладзімір Бутрымовіч (, в. Андрушы, цяпер Нясвіжскі раён — ) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Нарадзіўся ў в. Андрушы каля Нясвіжа. Цягам 3 гадоў служыў у Арміі Андэрса, разам з якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Тут далучыўся да ЗБВБ і ЗБК (з 1949). У пачатку 1950-х вучыўся ў Лювенскім універсітэце (Бельгія), па сканчэнні якога вярнуўся ў Брытанію. Жыў у Лондане. Уваходзіў у Галоўную ўправу ЗБВБ, а ў 1958, 1960—1965 гадах быў яго старшынём. Памёр у Лондане пасля доўгай хваробы.

Літаратура Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Лондане