Плі́тніца (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 64,5 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ліпені 1944 года ўся вёска (33 дамы) была спалена, забіты 2 жыхары. Пасля вайны адноўлена.

У 1980 годзе ў калгасе «1 Мая».

Насельніцтва 1897 год — 4 двары, 33 жыхары 1917 год — 2 двары, 12 жыхароў 1960 год — 120 жыхароў 2002 год — 20 двароў, 32 жыхары 2010 год — 15 гаспадарак, 21 жыхар 2012 год — 12 гаспадарак, 13 жыхароў 2019 год — 13 жыхароў Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі