Ліпск. Сустракаецца таксама варыянт Лі́псак (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У 1827 годзе маёнтак ува ўласнасці Э. Аколава, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнтак ува ўласнасці двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Ануфрыя Людвігавіча Янішэўскага, было 3306 дзесяцін зямлі.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1940 годзе мела статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 11 лістапада 1942 года ў наваколлі праходзіла нямецкая аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан«Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.. У кастрычніку 1943 года вёска была спалена, загінула 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».
Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 5 жыхароў 1917 год — 2 двары, 14 жыхароў, усе беларусы 1940 год — 30 двароў, 140 жыхароў 1960 год — 131 жыхар 1999 год — 60 жыхароў 2002 год — 23 двароў, 40 жыхароў 2010 год — 39 жыхароў 2019 год — 35 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі