Грэза — рака ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 51 км. Вадазбор 458 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Загрэззе Магілёўскага раёна, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вязьма Быхаўскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шырынёй 0,4—0,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ракі ў межань ў верхнім цячэнні 4—6 м, ніжэй — каля 10 м. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі.

Асноўныя прытокі: Езва (злева). Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. У пойме ракі вадасховішча Студзёнкаўскае.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 55 % гадавога сцёку. Максімальны ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — 1‑й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,7 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 3‑й дэкадзе сакавіка.

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 г.

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Друці Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна