Красны Яр (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак Чырвоны Яр у 1920-я гады ў Беларускай ССР на землях колішняга маёнтка Кастрынь.
У 1926 годзе пасёлак у Дрычынскім сельсавеце Пухавіцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім, з 6 ліпеня 1935 года ў Смілавіцкім, з 11 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1980 годзе ў калгасе «Камсамолец».
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1960 год — 47 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 11 жыхароў 2009 год — 3 жыхары 2019 год — 7 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна