Эне́ргія (, ) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 17 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34 км ад Мінска.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 2008 годзе нададзены статус аграгарадка.

Насельніцтва 1926 год — 12 двароў, 56 жыхароў 2002 год — 77 гаспадарак, 276 жыхароў 2009 год — 233 жыхары 2010 год — 80 гаспадарак, 261 жыхар 2012 год — 87 гаспадарак, 248 жыхароў 2019 год — 244 жыхары

Інфраструктура На 2012 год ёсць базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, клуб, аддзяленне сувязі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна