Мэр (, , гэта значыць старшына) — кіраўнік адміністрацыі, кіраўнік выканаўчай улады населенага пункта, часцей за ўсё горада.
Назва пасады паходзіць ад лацінскага слова «maior», якое азначае «вялікі».
Гістарычна існуюць таксама іншыя найменні кіраўніка гарадской улады: бургамістр (; тэрмін выкарыстоўваецца ў краінах з германскай прававой традыцыяй, выкарыстоўваўся таксама ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама на акупаваных тэрыторыях СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.); пасада «бурмістр» была актуальнай для заходніх абласцей Беларусі (і заходніх абласцей Украіны) да 1939 г. алькальд (у іспанамоўных краінах), кмет (у Балгарыі), прыматар у Славакіі і ў буйных гарадах Чэхіі, стараста — невялікія гарады Чэхіі, прэзідэнт горада у Польшчы, бурмістр у Польшчы, прымар у Румыніі і Малдавіі, гарадскі галава ва Украіне, кіраўнік гарадской адміністрацыі начальнік гарадской управы, кіраўнік мясцовага самакіравання, кіраўнік гарадской акругі, кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння і іншыя.
Катэгорыя:Пасады