Заво́д (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя Паселішча вядома з канца XIX стагоддзя як паселішча гуты (шклянога завода) Парэчча ўласнасці Самуіла Герцава Фрындлендара. Каля 1909 года на заводзе было 49 рабочых. Таксама ў Парэччы быў лесапільны завод уласнасці Бярловіча С. П. і сыноў, 118 рабочых каля 1909 года. У перапісе 1908 года колькасць двароў і жыхароў абодвух заводаў аб’яднаныя, магчыма заводы месціліся побач. Паселішча было ў складзе Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя завода, створаны пасёлак «Прафінтэрн».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 5 мая 1962 года пасёлак уваходзіў у склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1908 год — разам у гуце і лесапільным заводзе ў Парэччы было 30 двароў, 231 жыхар 1917 год — 31 двор, 198 жыхароў, усе яўрэі 1960 год — 85 жыхароў 2002 год — 16 двароў, 31 жыхар 2009 год — 26 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 19 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна