Бату́рынка. Сустракаецца таксама варыянт Бату́ранка (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета.

Да 10 лютага 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527)..

На ўскраіне вёскі Батурынскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску. Пластападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі, супескі.

Вядомыя асобы

Вера Лойка (Вера Іванаўна Галубовіч) (нар. 1958) — беларуская паэтка і празаік.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Азярыцкаслабадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна