Ве́рхмень. Сустракаецца таксама варыянт Ве́рхменне, н. (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Курганскага сельсавета.
У 1924—1977 гадах цэнтр Верхменскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527)..
Назва Варыянты - Верхмянье (карта 1848 г.), Верхмен (карта 1910 г.).
Побач вытокі (вярхоўе) рэчкі Мяна́.
Так жа сама ўтвораныя назвы Верхліда (на рэчцы Лідзе), Верхаслоўсць.
Такое ўтварэнне засведчанае і па-за межамі Беларусі. На Павоччы ў вярхоўях рэчкі Выцебеці была вёска Выцебецкія Вярхі. Ля вытоку літоўскай рэчкі Жыглы - тапонім Viršu-žiglis (ад літ. viršus "верх").
У слоўніку беларускай мовы, аднак, слова "верх" у значэнні "вярхоўе (ракі)" не зафіксаванаеhttps://verbum.by/tsbm/vierch.
Спасылкі
Катэгорыя:Курганскі сельсавет (Смалявіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна