Давы́дзенскае — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Смароднік, у басейне ракі Чарнуйка.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,07 км. Даўжыня берагавой лініі 0,37 км.

Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на поўначы пад лесам. Упадае ручай з Масліцкага возера.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі