Заходняе аператы́ўнае кама́ндаванне — аператыўнае аб’яднанне Сухапутных войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у заходняй частцы Беларусі, створанае ў 2001 годзе на базе 28-га армейскага корпуса.
Гісторыя Пасля абвяшчэння Беларуссю незалежнасці, на базе Беларускай ваеннай акругі створаны нацыянальныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе 28-я Чырванасцяжная агульнавайсковая армія ператворана ў 28-ы армейскі корпус, а ў 2001 годзе — у Заходняе аператыўнае камандаванне.
Склад Агульнавайсковыя злучэнні: 6-я Кіеўска-Берлінская асобная механізаваная брыгада, (Гродна) 11-я Прыкарпацка-Берлінская асобная механізаваная брыгада, (Слонім) Злучэнні і часці артылерыі: 111-я артылерыйская брыгада, (Брэст) 1199-ы змяшаны артылерыйскі полк, (Слабудка) Злучэнні і часці вайсковай СПА: 62-я зенітная ракетная брыгада 215-ы асобны радыётэхнічны полк 36-ы асобны радыётэхнічны батальён Часці інжынерных войск: 557-я інжынерная брыгада, (Гродна) Часці войск сувязі: 74-ы асобны полк сувязі, (Гродна) Рамонтна-механічныя часці і часці захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі: 815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння 28-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі, (Баранавічы) 50-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі, (былая 50-я гвардзейская мсд, Брэст) Часці тылу: 108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння
Гл. таксама Руслан Анатольевіч Касыгін
Крыніцы
Спасылкі Старонка на сайце Міністэрства абароны Ваенная газета. Заходняму аператыўнаму камандаванню — 72!
Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі