Чэ́рцень — рака ў Мазырскім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 43 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Сярэдні расход вады 2,26 м³/с. Плошча вадазбору 492 км² на тэрыторыі Мазырскага Палесся. Рака пачынаецца ў Мазырскім раёне канавай за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Казіміраўка. Упадае ў Славечну прыкладна за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новая Рудня Ельскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Берагі маюць вышыню 1,5—2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ельскага раёна Катэгорыя:Басейн Славечны