Хо́цінка — рака ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Раста.
Даўжыня ракі 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Плошча вадазбору 106 км². Вадазбор у межах Чачорскай раўніны. Рака бярэ пачатак у паўночнай частцы возера Кульшыцкае. Упадае ў Расту прыкладна за 0,6 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Доўгі Мох. Рэчышча часткова каналізаванае.
Каля ракі вёскі Іванішчавічы, Машэцкая Слабада.
Літаратура
Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Расты