Грабні́цкае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Грабніца, у басейне ракі Шэвінкі.

Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км.

Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, разараныя, у ніжняй частцы да ўрэзу вады расце хмызняк. На захадзе ўпадае ручай з возера Філіпенскае, на ўсходзе выцякае ручай у Заронаўскае возера.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна