«Грамада» — нелегальнае беларускае выдавецтва, якое існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1907.

Выдавала агітацыйную літаратуру (арыгінальную і перакладную) рэвалюцыйнага зместу. Арганізоўвалі выдавецкую дзейнасць Антон Грыневіч, Вацлаў Іваноўскі.

Захавалася 6 брашур, у тым ліку: «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» (лацінкай і кірыліцай), «Чы будзе для ўсіх зямлі?», «Што такое свабода?», «Забастоўка» (лацінкай), «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць».

Дзейнасць выдавецтва спынена царскай цэнзурай.

Александровіч С. Х. Пуцявіны роднага слова Мн., 1971. С. 142, 154—155.

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918) Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Выдавецтвы Расіі Катэгорыя:Гісторыя Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Выдавецтвы Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу