Усох — возера ў Беларусі, у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Вір (левы прыток Бярэзіны), прыкладна за 7 км у напрамку паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, за 2 км на захад ад вёскі Дубаўка. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр» // Сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта .

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 3,9 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, заходнія стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагі нізкія, пясчаныя. Ручаямі Усох злучаецца з азёрамі Драгічын на поўначы і Плывун на поўдні. У заліў ва ўсходняй частцы возера ўпадае ручай.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура — С. 172.

Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5. Общая характеристика озёр Могилевской области. — С. 219.

Катэгорыя:Азёры Бабруйскага раёна Катэгорыя:Дубоўскі каскад азёр Катэгорыя:Басейн Бярэзіны