Сула́ () — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета. На рацэ Суле.

Гісторыя Упершыню Сула згадана ў XVI стагоддзі, велікакняжацкая ўласнасці. Стэфан Баторый надаў гэтыя землі Міхалу Байбузе, які ў 1590 годзе перадаў іх Аляксандру Вішнявецкаму. Пазней Сула перайшла да Радзівілаў, ва ўласнасці якіх была да канца XVIII стагоддзя, калі набыта Паўлам Ленскім герба «Астоя».

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 года Сула ў Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі.

У пачатку XIX стагоддзя Павел Ленскі пабудаваў у Суле сядзібу з вялікім аднапавярховым асабняком у стылі класіцызм і паркам.

У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР.

Апошняй уладальніцай сядзібы была Альжбета Васілеўская, праўнучка Паўла Ленскага. Калі ў 1939 годзе сядзібу ўзарвалі салдаты, гаспадыні далі прытулак жыхары вёскі Сула, дзе яна пражыла да смерці ў 1951 годзе.

Цяпер на тэрыторыі былой сядзібы Ленскіх дзейнічае парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Славутасці

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 1 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, на левым беразе Сулы — . Рэшткі былой сядзібы Ленскіх (канец ХVIII — пачатак ХХ стагоддзя): фрагменты парку, вадаём, капліца, гаспадарчыя пабудовы, афіцына, лядоўняСула, усадьба Ленских // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО «Полифакт»: ООО «Лекция», 2000. — С. 164—167. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — . Капліца-пахавальня. Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Вядомыя асобы Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі (нар. 1958) — беларускі палітык. Зянон Аляксандравіч Ленскі (1864—1927) — беларускі мастак.

Крыніцы

Літаратура

Сула, усадьба Ленских // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО «Полифакт» : ООО «Лекция», 2000. — С. 164—167. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна