Ілля Барысавіч Берхін (; , — , ) — савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1957), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1980).
Біяграфія Нарадзіўся 22 снежня 1908 года ў яўрэйскай сям’і.
Скончыў гістарычны факультэт МДПІ імя У. І. Леніна, у 1937—1940 вучыўся ў аспірантуры МДУ. У 1940—1942 гадах выкладаў у ВНУ Курска і Молатава.
Падчас нямецка-савецкай вайны працаваў агітатарам. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе.
У 1946—1950 і 1956—1989 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі (з 1968 Інстытут гісторыі СССР) АН СССР, у 1950—1956 выкладаў у МДІМС.
Аўтар шэрагу падручнікаў і навуковых дапаможнікаў, а таксама работ па тэарэтычных праблемах гістарычнай навукі, пытаннях гістарыяграфіі, гісторыі народнай гаспадаркі, дзяржаўнага будаўніцтва ў СССР, ваеннай гісторыі Расіі і СССР, класавай барацьбе ў Расіі ў XIX — пачатку XX стст.
Навуковыя працы «Разгром империалистичной интервенции и внутренней контрреволюции в годы гражданской войны (1918—1920)», М., 1958; «Военная реформа в СССР в 1924-25 гг.», М., 1958; «От государства диктатуры пролетариата к общенародному государству: (Ист. очерк)», М., 1963; «Основные этапы развития советского общества», М., 1967; «Экономическая политика Советской власти», М., 1970; «Историческая битва за мир: История Брестского мира в трудах В. И. Ленина», М., 1976; «Первая Советская конституция: (Основной закон РСФСР) 1918 г.», М., 1988.
Спасылкі БЕРХИН Илья Борисович // Российская Еврейская Энциклопедия