Іва́н Міха́йлавіч Грыцу́к (нар. , в. Мацеевічы, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі Беларусі (1980—1994).

Біяграфія Нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў в. Мацеевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці).

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1950 годзе пасля заканчэння Брэсцкага рамеснага вучылішча сувязі. Працаваў начальнікам раённых вузлоў сувязі Гродзенскай вобласці, кіраўніком Гродзенскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.

З 1976 года — першы намеснік Міністра сувязі БССР. У 1979 годзе скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі.

Са студзеня 1980 года па верасень 1994 года — Міністр сувязі і інфарматыкі БеларусіПастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 1994 г. N 51 «Аб вызваленні І. М. Грыцука ад пасады міністра сувязі Рэспублікі Беларусь».

Узнагароды Заслужаны сувязіст БССР (1976).

Крыніцы

Спасылкі Старонка на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «Шлях да поспеху». Веснік сувязі

Катэгорыя:Міністры сувязі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Міністры сувязі БССР Катэгорыя:Заслужаныя сувязісты Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР