Ферт-оф-Клайд (, , ) — заліў Ірландскага мора каля заходніх берагоў Шатландыі. Аддзелены ад Атлантычнага акіяна паўвостравам Кінтайр. Шырыня заліва каля ўваходу — 42 км. У верхняй частцы ўтварае фіёрды Лох-Файн, Лох-Стрывен, Лох-Лонг, Гер-Лох і іншыя. У заліў упадае рака Клайд, якая праз канал злучае яго з залівам Ферт-оф-Форт.

У заліве размешчана некалькі астравоў, самыя буйныя — Аран і Б'ют.

Ферт-оф-Клайд абмывае тэрыторыі абласцей Аргайл-энд-Б'ют, Паўночны Эршыр і Паўднёвы Эршыр. Найбольш значныя населеныя пункты, размешчаныя на берагах заліва: Ардрасан Бродык Герван Грынак Дамбартан Данун Кэмпбелтаўн Кардрас Прэстуік Рэнфру Ротсей Трун Хеленсбара Эр

Спасылкі

Катэгорыя:Залівы Ірландскага мора Катэгорыя:Залівы Шатландыі