Ленаве́ц — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1,5 км на захад ад вёскі Каверзы, у басейне ракі Ловаць.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,0 км.

Знаходзіцца сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на поўдні невыразныя, уздоўж заходняга берага озавыя грады.

Літаратура

Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Ловаці