Шыша́ — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адносіцца да басейна ракі Ловаць.
Даўжыня ракі 15 (18,8) км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай сеткі прыкладна за 2 км на ўсход (за 2,5 км на паўночны ўсход) ад былой вёскі Карнілы. Упадае ў возера Мяжа ў яго заходняй частцы, на поўдзень ад аграгарадка Мяжа. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Ловаці