Гаралае Балота — гістарычны раён Гомеля, на месцы якога цяпер знаходзіцца вуліца Перамогі. Тут было сапраўднае балота з густымі зараснікамі балотных раслін і хмызняку. Па балоце людзі ездзілі на лодках, выкарыстоўваючы яго як сродак зносін паміж маленькімі крывымі вулачкамі. Галоўнай сярод іх была Паштовая.

Дакладныя межы раёна акрэсліць праблематычна, бо ў краязнаўчых апісаннях пачатку ХХ ст. яны не ўказвалісяЖудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 10.. Аднак з улікам іншай назвы раёна — Палескі пераезд — і асаблівасцямі размяшчэння ўласна балота (планы Гомеля 1910, 1913 гг.Гомель. План города на 1910 г.Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков.) можна меркаваць, што ён знаходзіўся ў акрэсе вул. Палескай, адрэзках вул. Магілёўскай, Паштовай, Генеральскай, Вакзальнай і ўчастка Лібава-Роменскай чыгункі ад вакзала да Палескага пераезда. Апроч іх да раёна адносіліся вул. Паваротная (Гусеўская), Веткаўская, Балотная, Безыменная, адрэзкі вул. Рагачоўскай, Артылерыйскай, Гімназічнай, Мінскай, Лібаўскай і завул. Слясарны.

Гісторыя У XIX — пачатку XX стагоддзя Гарэлае Балота было сапраўдным балотам, назва якога фіксуецца не пазней за 1838 г.Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. Але ў дагістарычныя для горада часы на яго месцы было вялікае возера — верагодны пасляледніковы вадаём. Пясчаныя асадкавыя пароды, прынесеныя ў апошнюю ледавіковую эпоху, лёгка вымываліся некалькімі ручаямі або невялікімі рэчкамі, якія выцякалі з возера. 3 цягам часу рэчышчы гэтых вадатокаў ператварыліся ў значныя яры, асабліва глыбокія і крутыя на схілах высокага правага берага ракі Сож.

У 1911 г. мясцовасць вызначалася як «прыстойна распланаваная» і забудаваная добрымі дамамі, у некаторых з якіх мелася тэлефонная сувязь, але на вуліцах панавала жудасная гразь, вялікія лужыны гнілой вады не знікалі з некаторых вуліц нават улетку. Уласна балота, як і стаўленне дя яго жыхароў раёна, каларытна апісваліся краязнаўцамі канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Апісанне 1884 г.Z. P. Z Polesia homelskiego // Kraj. — 1884. — 2 (14) września. — S. 13.

Адным бокам горад прылягае да смярдзючага балота, якое мае ці не вярсту ў перыметры, дзе, што ў сухмень, што ў дождж, заўсёдна пануюць шкодныя выпарэнні; але цэлыя статкі свіней знаходзяць там сабе цудоўную купальню.Апісанне 1911 г.: Тут жа, амаль у цэнтры горада, шырокае «гарэлае балота» густа парасло хмызняком, асакой, трыснягом. У ім купаюцца свінні, качкі, гусі, бабы палошчуць бялізну, дзятва ловіць чарапах! Абывацелі так ужо зрадніліся са сваім балотам, так прызвычаіліся да спеву жаб, што калі б «Гарэлае балота» высахла, яны абавязкова пашкадавалі б аб ім.

Нягледзячы на тое, што на планах Гомеля 1910 і 1913 гадоў паўднёва-ўсходні канец балота ўпісваецца ў кут вул. Мінскай і Гімназічнай, яно часам перасягала гэтую адзнаку і праяўлялася нават на скрыжаванні вул. Генеральскай з Гімназічнай: у чэрвені 1911 года, без увагі на спёку звыш за +30 °C, там стаяла балота, дарма што распараджэннем гарадской управы мясціну адмыслова закладалі лазойОздоровление города // Полесская жизнь. — 1911. — 22 июня. — С. 3..

Станам на 1913 год у меркаваным абшары раёна знаходзіліся таварная станцыя, фанеры завод Генахава і Хазанава, маслабойня Яшпана і Гурвіча, мукамольня З. Б. Пеўзнера ( з «узорнай паравой хлебапякарняй» і хлебнай крамай пры ёйПолесская жизнь. — 1911. — 11 января. — С. 4.), будынкі 2-га рускага грамадскага сходу («общественного собрания») і яўрэйскага малітоўнага дома «Рош-Піно».

У час Першай сусветнай вайны на базе фанернага завода Генахава размясціўся эвакуіраваны ў Гомель Варшаўскі гарадскі арсеналМятліцкая, В. М. На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917—1918) / Валянціна Мятліцкая. — Гомель : Барк, 2021. — С. 35..

У перыяд Вялікай Айчынай вайны з’яўлялася месцам звоза падбітай тэхнікі. Пасля вайны было высушана і на яго месцы пабудаваны вуліца Перамогі (сёння — праспект Перамогі; часткова супадае з колішняй вул. Паштовай) і вакзал.

Галерэя

Спасылкі В Гомеле под улицей Победы осталось озеро Ледникового периода

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля