Дзе́шчанка (, ) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета.

Паселішча заснавана ў 1818 годзе.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Азерскага сельсавета.

15 верасня 2010 года на базе Дзешчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы створаны музей бульбы. Раней на месцы школы размяшчалася эксперыментальная база імя Суворава, дзе вырошчвалі новыя сарты бульбы беларускай селекцыі. Таксама тут праводзяць фестываль-кірмаш «Бульбяны фэст». 11 верасня 2021 года ў Дзешчанцы ўсталяваны сімвалічны знак бульбе.

5 сакавіка 2025 года да Дзешчанкі далучана вёска Малая Дзешчанка.

Культура

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Мінскай вобласці — .

Вядомыя асобы Уладзімір Пятровіч Тарасік — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дзешчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна