Жуль Верн (;  — ) — французскі пісьменнік-фантаст.

Жуль Верн быў адным з вынаходнікаў і стваральнікаў новага літаратурнага жанру — навуковай фантастыкі. Сам сябе Жуль Верн лічыў аўтарам «навукова-павучальных раманаў», ён казаў, што ўважлівы чытач даведваецца шмат чаго пра фаўну, флору, геаграфію і гісторыю ў час падарожжаў па розных краінах і мясцінах. Часам цэлыя раздзелы яго раманаў прысвечаны інфарматыўным экскурсам, як напрыклад першы раздзел «Гандаль рабамі» у другой частцы «Афрыка» рамана «Пятнаццацігадовы капітан».

Шматлікія вынаходствы аўтара — не прадукты фантазіі, а дасканала даследаваныя Жуль Вернам магчымасці. Некаторыя транспартныя сродкі з яго твораў праз некаторы час сталі рэчаіснасцю. Некаторыя з іх былі ўжо на самай справе пабудаваны, да таго як Верн апісаў іх, але заставаліся малавядомымі — сам Верн паведамляў, што падводныя лодкі будавалі італьянцы за 60 гадоў да напісання капітана Нэма.

Бібліяграфія Парыж у XX стагоддзі (1860, 1999), Paris au 20e siécle (неапублікаваны рукапіс на доўгі час зніклым, але потым знойдзены) Дзеці капітана Гранта (1868), Les enfants du capitaine Grant Таямнічы востраў (1875), L’Ile mystérieuse Пятнаццацігадовы капітан (1878), Un capitaine de quinze ans Другая айчына (1900), Seconde patrie

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ад цукровага дыябету Катэгорыя:Географы Францыі Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі