Сямёнавічы (, ) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Уздзенскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Узда, за 80 км ад Мінска, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Узда — Магільна і працякае рака Уса.
Гісторыя У 1974 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Сямёнавічы I і Сямёнавічы IIРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. Да 2013 года Сямёнавічы былі цэнтрам Сямёнавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 2001 год — 314 жыхароў, 142 двары.
Памятныя і гістарычныя мясціны Селішча XVI—XVII стагоддзяў (ва ўсходняй частцы аграгарадка) Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Вядомыя асобы Васіль Васілевіч Пашкевіч (1856—1939) — расійскі і савецкі вучоны ў галіне пладаводства.
Літаратура
Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Уздзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна