Таўкачэ́вічы 2 (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
Да 1920-х гадоў была была часткай вёскі Таўкачэвічы. Пасля аб’яднання вёскі і маёнтка Таўкачэвічы савецкія ўлады падзялілі іх на два населеныя пункты, у Шацкай воласці Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага павета) Менскай губерні Беларускай ССР. У 1921 годзе арганізаваны саўгас (644 дзесяціны зямлі).
З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1926 годзе дзейнічала лясніцтва і сельскагаспадарчая арцель імя Аляксандра Чарвякова.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Насельніцтва 1959 год — 133 жыхары 1970 год — 106 жыхароў 2000 год — 19 двароў, 40 жыхароў 2009 год — 24 жыхары 2019 год — 17 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна