Замо́шша (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 48 жыхароў, 28 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 22 двары, 135 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 24 двары, каля 150 жыхароў. 1921 — 20 дамоў, 105 жыхароў. 1939 — 148 жыхароў. 1959 — 101 жыхар. 1998 — 36 двароў, 58 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 48 жыхароў, 28 гаспадарак.
Інфраструктура Працуе магазін.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна