Злін (), горад у Чэхіі, у гістарычнай вобласці Маравія. У 1949—1990 у гонар К. Готвальда зваўся Готвальдаў. Сталіца Злінскага краю.

Насельніцтва — 78 тыс. жыхароў.

Першае згадванне ў 1332, горад з 1397. Развіццё Зліна ў XIX-першай палове XX ст. звязана з абутковай фабрыкай «Баця» і дзейнасцю фабрыкантаў-мецэнатаў.

Злін — родны горад брытанскага драматурга Тома Стопарда (Томаша Штраўслера). Яго бацькі, чэшскія яўрэі, уцекачы з краіны ў 1939 годзе пасля гітлераўскай акупацыі, працавалі лекарамі на фабрыцы «Баця».

Насельніцтва

Адукацыя Універсітэт Тамаша Баці ў Зліне

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Злінскага края