Пе́ткавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 34 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля р. Ішкалдзь, на аўтадарозе Новая Мыш — Мінск.

Гісторыя У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска Гарадзейскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Ішкалдзь, які належаў Вітгенштэйнам.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Нясвіжскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лысіцкага сельсавета. 24 жніўня 1951 года перададзена ў склад Ішкальдскага сельсавета Гарадзішчанскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 24 августа 1951 г. О перечислении деревни Петкевичи Лысицкого сельского Совета, Несвижского района, Барановичской области, в состав Ишкольдского сельского Совета, Городищенского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 18 жніўня 1986 года цэнтр сельсавета.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет).

Інфраструктура Працуюць сельскагаспадарчыя майстэрні, ветэрынарны пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1887 год — 42 двары. XX стагоддзе: 1909 год — 166 двароў, 626 жыхароў. 2000 год — 200 двароў, 508 жыхароў.

Вядомыя асобы Іван Фёдараў (Іаан (Ян) Федаровіч) (1510?, Петкавічы? — 16 снежня 1583, Львоў) — сярэдневяковы ўсходнееўрапейскі друкар.

Літаратура

Бернат М. І. Першадрукар Масковіі Іван Фёдараў (Хведаровіч) //

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна