World of Wárships (можна перавесці як «Свет ваенных караблеў»; з 17 кастрычніка 2015 года «World of Battleships») — камп’ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры сімулятара марскіх бітваў у гістарычным сэтынгу Другой сусветнай вайны, анансаваная 17 кастрычніка 2015 года міжнароднай кампаніяй Wargaming.net, выдаўцом і распрацоўшчыкам онлайн-гульняў.

Гісторыя

Анонс і этапы распрацоўкі гульні 16 жніўня 2011 года кампанія Wargaming.net анансавала новую гульню ў жанры, падобным з жанрам World of Tanks — World of Battleships.

Wargaming.net, вядомы распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, прэзентуе вам чарговую гульню з серыі «World of» — World of Battleships, умоўна бясплатную онлайн ММО-гульню, заснаваную на эпічных марскіх бітвах ХХ стагоддзя. Шырокі выбар караблеў адкрые вялікія тактычныя магчымасці — кожны з іх будзе ўнікальны ў плане агнявой моцы, хуткасці, броні і трываласці.

2 жніўня 2012 года праект перайменавалі ў World of Warships. 15 жніўня 2012 года запрацаваў афіцыйны форум праекта. 29 лістапада 2012 года апублікаваныя першыя афіцыйныя скрыншоты гульні. 18 чэрвеня 2013 года на афіцыйным сайце гульні была апублікаваная інфармацыя аб тым, што хутка адбудзецца пачатак альфа-тэсту. 18 кастрычніка 2013 года з’явілася магчымасць пакінуць заяўку на альфа-тэст на афіцыйным форуме гульні. 14 лістапада 2013 года постфактум было абвешчана, што закрыты альфа-тэст гульні ўжо стартаваў. 9 снежня 2014 года быў анансаваны будучы пераход гульні ў стадыю закрытага бэта-тэставання. Першыя ўдзельнікі закрытага бэта-тэсту змаглі апрабаваць гульню на працягу 48 гадзін 13-14 снежня 2014 года. Закрытае бэта-тэставанне пачнецца пасля некалькіх ітэрацый падобных 2-дзённых тэстаў. 20 студзеня 2015 года быў анансаваны другі закрыты 48-гадзінны бэта-тэст, які прайшоў 24-25 студзеня 2015 года. 9 сакавіка 2015 года было анансавана, што закрыты бэта-тэст стартуе 12 сакавіка 2015 года. 12 сакавіка 2015 года ў 11:00 па маскоўскім часе стартаваў закрыты бэта-тэст. 2 ліпеня 2015 года ў 11:00 па маскоўскім часе стартаваў адкрыты бэта-тэст. 17 верасня 2015 года адбыўся выхад гульні ў рэліз. 19 кастрычніка 2015 ў гульню ўведзены галіны развіцця эсмінцаў СССР і крэйсераў Германіі.

Суадносіны з іншымі гульнямі Wargaming.net У першым анонсе гульні таксама згадваюцца іншыя праекты Wargaming.net, і заяўляецца, што яны будуць аб’яднаны ў серыю «World of» і мець агульную сістэму плацяжоў.

Нацыі На момант рэлізу гульні былі поўныя галіны караблеў ЗША і Японіі, з наяўнасцю асобных караблеў з галінак Расійскай Імперыі/СССР, Вялікабрытаніі і Германіі. Пасля былі дададзены галіны эсмінцаў Расійскай Імперыі/СССР і крэйсераў Германіі. Пазней плануецца ўвод поўных галінаў развіцця Расійскай Імперыі/СССР, Вялікабрытаніі і Германіі, а таксама, магчыма, будуць уведзены караблі Францыі, Італіі, Аўстра-Венгрыі і рэгіянальных марскіх дзяржаў (Бразіліі, Аргенціны, Чылі і г. д.).

Тэхніка

Класы караблеў У галінках развіцця будуць прысутнічаць эсмінцы, крэйсеры, лінкары і авіяносцы. Пры гэтым будуць прадстаўлены як рэальна пабудаваныя караблі, так і нерэалізаваныя праекты. Падводных лодак і тарпедных катэраў не плануецца.

Спіс тэхнікі Караблі, даступныя гульцу для развіцця, маюць назву галаўнога карабля серыі і могуць уключаць варыянты канфігурацый узбраення розных караблёў тыпу. Прэміумныя караблі ўвасабляюць канкрэтны карабель у пэўны момант часу.

У гульні прысутнічаюць як рэальныя машыны, так і караблі, што не выйшлі са стадыі праекта і не атрымалі імя. У такім выпадку ім даецца назва ў адпаведнасці з наяўнымі на момант стварэння праекта праекта традыцыямі найменнямі.

Водгукі і рэцэнзіі

Спасылкі Афіцыйныя сайты Рускамоўны сайт гульні Англамоўны сайт гульні Сайт сэрвісу Wargaming.net

Агляды, блогі, рэцэнзіі

Сайт распрацоўніка Lesta Studio

Катэгорыя:Гульні Wargaming.net Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Масавыя шматкарыстальніцкія онлайн-гульні Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Беларусі Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Расіі