Плі́шчана — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1 км на поўнач ад вёскі Вароніна, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, на паўночным захадзе разараныя. На поўначы і поўдні ад возера забалочаны лес. Злучана ручаём з возерам Кожкі.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна