Балтыйская Антанта — пакт пра супрацоўніцтва паміж Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, падпісаны 12 верасня 1934 года ў Жэневе. Асноўная мэта — сумесныя дзеянні ў знешняй палітыцы. Таксама да пагаднення дададзены абавязацельствы падтрымліваць адзін аднаго ў міжнароднай палітычнай сферы. Урэшце пакт аказаўся недзеяздольным — агульныя сілы трох нацый былі нязначнымі ў параўнні з сіламі Нацысцкай Германіі і Савецкага Саюза. Паводле дамоўленасцяў пакту Молатава-Рыбентропа краінам Балтыйскай Антанты адведзена роля «савецкай сферы ўплыву». У 1940 годзе ўсе тры краіны далучаны да СССР.
Крыніцы
Катэгорыя:Знешняя палітыка Літвы Катэгорыя:Знешняя палітыка Латвіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Эстоніі Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:Прыбалтыка Катэгорыя:1934