Айрыш Мастэрс 2005 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 13 сакавіка 2005 года на арэне ў гатэле «Сіцівэст», у Дубліне, Ірландыя. Турнір стаў 29-м розыгрышам Айрыш Мастэрс, які быў заснаваны ў 1975 годзе пад назвай Benson & Hedges Ireland Tournament. Прызавы фонд турніру склаў £250,000, з якіх £40,000 атрымаў пераможца.

Рэйтынгавыя ачкі

Айрыш Мастэрс 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца4000Фіналіст3000Паўфіналісты2500Чвэрцьфіналісты20501/8 фіналу17501/16 фіналу14507251/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)200

Катэгорыя:Айрыш Мастэрс (снукер) Катэгорыя:2005 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Ірландыі ў 2005 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2004/2005 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Ірландыі