Леанід Майсеевіч Хатэнэвер (; ,  — , ) — савецкі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1940).

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта (1925). Супрацоўнік Скурна-венералагічнага інстытута Наркамздрава СССР (1925—1929); выкладчык кафедры мікрабіялогіі медыцынскага факультэта 1-га МДУ (1929—1930).

Загадчык кафедры мікрабіялогіі Беларускага медыцынскага інстытута (1931—1933); дырэктар Навуковага кантрольнага інстытута сываратак і вакцын Наркамздрава СССР (1933—1935), адначасова загадчык эксперыментальным аддзелам Скурна-венералагічнага інстытута. Загадчык лабараторыі Усесаюзнага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1937—1948).

Сям’я

Дачка Нэлі Хатэневер, жонка пісьменніка .

Навуковыя працы «Туляремия и ее профилактика». М., 1942; «Туляремийная инфекция». М., 1943; «Аллергическая диагностика, специфическая профилактика и вакцинотерапия туляремии», 1943.

Спасылкі Хатеневер Леонид Моисеевич (1896-08.10.1948) ХАТЕНЕВЕР Леонид Моисеевич Леанід Майсеевіч Хатэнэвер на сайце Сахараўскага цэнтра

Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ