Петэр Крыстэн Асб'ёрнсен (,  — ) — нарвежскі пісьменнік, навуковец і збіральнік народных казак.

Біяграфія Асб'ёрнсен нарадзіўся ў 1812 годзе ў Хрысціяніі (цяпер Осла) у сям'і рамесніка. Калі ён яшчэ быў студэнтам, сустрэўся з Ёргенам Му, разам з якім, падарожнічаючы па Нарвегіі, стаў збіраць народныя паданні. Вынікам іх працы стаў апублікаваны ў 1841 годзе зборнік «Нарвежскія народныя казкі» (). Праз некалькі гадоў Асб'ёрнсен самастойна выпусціў другі зборнік — «Нарвежскія чароўныя казкі і народныя паданні» (, 1845—1847). Сабраныя казкі ён імкнуўся перадаваць як мага бліжэй да арыгінала, не дадаючы нічога лішняга, тым самым захоўваючы іх прыгажосць і самабытнасць. Аўтар такіх казак як Каралеўскія зайцы, Крумкачы Ут-Роста, Аповяды Берты Тупенхаўк. З 1856 па 1876 гады ён працаваў лесаводам; таксама апублікаваў мноства навуковых прац. Сканаў ён у 1885 годзе ў Хрысціяніі.

Цікавыя факты Партрэт Асб'ёрнсена намаляваны на нарвежскай купюры ў 50 крон.

Спасылкі

Asbjørnsenselskapet («Таварыства прыхільнікаў Асб'ёрнсена»)

Катэгорыя:Збіральнікі народных казак Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарвежскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці нарвежскага лесаводства Катэгорыя:Постаці нарвежскай заалогіі Катэгорыя:Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)