Мярэ́дзеж — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, паміж вёскамі Лука і Ухвішча.

Плошча паверхні возера 0,09 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,27 (1,38 — С. 428—429.) км. Найбольшая глыбіня 19 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады ў возеры 0,69 млн м³. Плошча вадазбору 0,38 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 15—25 м. Берагі пясчаныя, пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе займае каля 20 % плошчы возера. Дно да глыбіні 5 м пясчанае, глыбей — ілістае. Возера мезатрофнае, зарастае ўмерана. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м, надводная да 25 м ад берага возера.

У паўднёвай частцы пратокай (ручаём) злучаецца з возерам Ухвішча.

Літаратура Богдзель І. І. Мярэдзеж // — С. 428—429.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна