Герб Венгрыі уяўляе сабой падзелены вертыкальна напалам геральдычны шчыт. Геральдычна правая (для гледача левая) частка шчыта падзеленая на восем гарызантальных якія чаргуюцца чырвоных і срэбных палос. У левай частцы шчыта ў чырвоным полі срэбны шасціканцовы крыж, які стаіць на ўвянчаным залатой каронай зялёным грудзе, сярэднім з трох (дадзеная выява з'яўляецца некалькі перайначаным гербам Славакіі, якая доўгі час уваходзіла ў склад Венгрыі). Шчыт увянчаны каронай Святога Іштвана.
Спасылкі Дзяржаўныя сімвалы Венгрыі A Magyar Köztársaság címere A magyar címer története Magyar Nemzeti Lap Факты пра Венгрыю. Нацыянальная сімволіка, нацыянальныя святы. Выданне Міністэрствы замежных спраў Венгерскай Рэспублікі. 2003
Гл. таксама Сцяг Венгрыі
Венгрыя Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Венгрыі