Навікі́ — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Навікі, у басейне ракі Ласіца.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. На поўначы выцякае ручай у возера Крывое.

Літаратура

Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы