Галі́наўскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 44 км на паўночны ўсход ад горада Віцебск, каля вёскі Галінава, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
Возера старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. Злучана кароткім ручаём (даўжынёй 250 м) з Заходняй Дзвіной.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна