Лісп (, гістарычна назва запісваецца вялікімі літарамі) — сямейства камп'ютарных моў праграмавання высокага ўзроўню. Адметнай асабклівасцю моў з'яўляюцца выключнае ўжыванне прэфікснай польскай натацыі і звычайных (круглых) дужак. Першыя спецыфікацыі мовы створаны ў 1958 годзе.
Першапачаткова мова Лісп была створана ў якасці зручнай матэматычнай натацыі для камп'ютарных праграм, пад уплывам пазначэнняў, ужываных у лямбда-злічэнні Алонза Чорча. Мова хутка стала папулярнай сярод даследчыкаў штучнага інтэлекту.
Назва мовы паходзіць ад — апрацоўшчык спісаў. Звязаныя спісы з'яўляюцца адной з асноўных структур дадзеных мовы Лісп.
Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8
Катэгорыя:Функцыянальныя мовы праграмавання Катэгорыя:Мовы праграмавання высокага ўзроўню