«Арыябхата» — першы індыйскі штучны спадарожнік Зямлі. Названы ў гонар індыйскага астранома і матэматыка Арыябхата.

Спадарожнік выведзены на арбіту 19 красавіка 1975 г. савецкай ракетай-носьбітам «Космас-3М». Маса спадарожніка 358 кг. Апагей арбіты 619 км, перыгей 563 км, перыяд абарачэння 96,3 мін.

Спадарожнік запушчаны ў мэтах даследаванняў у галіне рэнтгенаўскай астраноміі, рэгістрацыі нейтроннага і гама-выпраменьвання Сонца, вымярэння патокаў часціц і радыяцыі іанасферы.

Літаратура

Спасылкі A service of the Astrophysics Science Division at NASA/GSFC and the High Energy Astrophysics Division of the Smithsonian Astrophysical Observatory (SAO)

Катэгорыя:Штучныя спадарожнікі Зямлі Катэгорыя:Навука ў Індыі