Ні́вы. Сустракаецца таксама варыянт Нiвы́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Гісторыя Вядомы ў сярэдзіне XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Пескаўскай воласці, працавалі хлебазапасны магазін і кузня. Маёнтак Нівы належаў Пуслоўскаму (1 вярста ў бок Ярцавіч). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшы. У 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, фальварак і вёска.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, ад іх рук загінулі 7 жыхароў вёскі. Пасля вызвалення 30 сакавіка 1946 года ворагамі савецкай улады забіты 5 савецкіх актывістаў, у 1968 годзе на іх магіле быў пастаўлены абеліск.
З 1954 года ў Ніўкаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 22 студзеня 1963 года ў складзе Здітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ДРЭС. З 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310)..
З 17 верасня 2013 года вёска ў складзе Пескаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 89 двароў, 520 жыхароў, у фальварку — 19 жыхароў на 4 дварах. XX стагоддзе: 1924 — у вёсцы — 132 будынкі, 659 жыхароў, у фальварку — 3 будынкі, 40 жыхароў. 1940 — 139 двароў, 861 жыхар. 1959 — 187 гаспадарак, 763 жыхары. 1970 — 1089 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 274 двары, 628 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна